Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не
Былы прэм'ер дадаў, што ў яго сям'і такой звычкі ўжо няма.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы дагэтуль лічаць цэны ў далярах. На яго думку, гэта справа звычкі.
«Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрапейскім Саюзам. У той жа Расійскай Федэрацыі, дарэчы сказаць, гэтая залежнасць значна меншая. Напэўна, гэта больш фактар, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы. Мы ў сям'і, напрыклад, неяк вось ужо адышлі ад гэтага. Можа быць, на нейкія такія буйныя пакупкі, як нерухомасць ці яшчэ нешта, яшчэ звычка захоўваецца, але, думаю, пройдзе яшчэ пэўны час і мы ўсё больш будзем пазбаўляцца ад прывязкі да нейкай чужой валюты», — сказаў Галоўчанка на тэлеканале «Беларусь 1».
Галоўчанка дадаў, што на гэта ёсць лагічныя прычыны: беларусы ніяк не ўплываюць на тое, што адбываецца з амерыканскім далярам, а вось беларускім рублём могуць кіраваць.
Старшыня Нацбанка сцвярджае, што палітыка дэвалютызацыі дае свой плён. «Нездарма мы цалкам адвязалі ўсе тарыфы ад даляраў, стаўку арэнднай платы ад валюты. Гэта добра ўспрымаецца, гэта прыжылося ўжо. І ўжо нават усе плацяжы, якія шырока выкарыстоўваюцца і якія раней былі прывязаныя, цяпер людзі спакойна называюць у беларускіх рублях. Нікога гэта не шакуе. Думаю, што тут пытанне менавіта даверу да нацыянальнай валюты», — лічыць Раман Галоўчанка.
Каментары
Белорусскими рублями уже выгоднее подтираться, чем туалетной бумагой, курс которой постоянно растёт по отношению к национальной белорусскому валюте.