Беларускі электрамабіль Belgee eХ50 плануюць прэзентаваць у маі. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар«БелДжы» Генадзь Свідзерскі ў эфіры тэлеканала СТБ Аўтамабіль будзе арыентаваны на беларуска-расійскі рынак.

У лютым паведамлялася, што электрамабіль Belgee eХ50 праходзіць выпрабаванні. Паводле слоў Генадзя Свідзерскага, яны набліжаюцца да завяршэння і павінны скончыцца ў красавіку.
Таксама гендырэктар распавёў, што выраб доследна-прамысловай партыі з пяці ўзораў дазволіў зрабіць некалькі крокаў у авалоданні кампетэнцыямі па вытворчасці легкавога аўтамабіля.
«Спадзяюся, што ён спадабаецца нашым пакупнікам, бо гэта — красовер», — выказаў надзею Генадзь Свідзерскі.
Распрацоўшчыкі электрамабіля хочуць, каб аўтамабіль каштаваў не даражэй за $30 000.
Каментары