Навука і тэхналогіі66

Starship паляціць на Марс ужо ў наступным годзе

Ілан Маск падзяліўся планамі запусціць да Чырвонай планеты беспілотную версію касмічнага карабля або нават некалькіх ужо ў канцы 2026 года, калі адкрыецца стартавае акно для палётаў да Марса. 

Starship на Марсе. Фота: SpaceX

Гэтай інфармацыяй прадпрымальнік падзяліўся ў інтэрв’ю тэлевядучаму Джо Рогану, перадае выданне Naked Science. Акрамя таго, Маск распавёў пра ключавыя напрамкі распрацовак у кампаніі і сваё бачанне далейшага засваення Чырвонай планеты.

Кіраўнік SpaceX адзначыў, што стартавае акно для запуску да Марса адкрываецца раз на 26 месяцаў, а наступнае чакаецца ў лістападзе-снежні 2026 года. Паводле базавых планаў, у гэтым акне Starship павінен адправіцца на Чырвоную планету, і, па магчымасці, не адзін. Галоўная мэта місіі — выпрабаваць сістэму пасадкі на Марс. Аднак Маск падкрэсліў, што гэта надзвычай складаная задача, таму гарантаваць яе выкананне ўжо ў 2026 годзе даволі цяжка.

Гэта вельмі няпросты этап, бо пасадка на Марс прынцыпова адрозніваецца ад вяртання Starship на Зямлю, дзе карабель тармозіць у шчыльнай атмасферы «брухам», а таксама ад пасадкі на Месяц, дзе няма атмасферы і, адпаведна, уздзеяння яе турбулентнасці. Марсіянская газавая абалонка ў 160 разоў менш шчыльная за зямную, што ўскладняе тармажэнне, але, разам з тым, не дазваляе разглядаць чыста «вакуумную» пасадку.

Схема асваення Марса з дапамогай Starship

Маск падкрэсліў, што запуск некалькіх караблёў важны для таго, каб ацаніць бяспеку апошняга этапу палёту да Марса. Важна зразумець, ці змогуць усе апараты прызямліцца бездакорна або ўзнікнуць збоі. У апошнім выпадку трэба будзе вызначыць, якія элементы працэсу пасадкі патрабуюць дапрацоўкі.

Прадпрымальнік таксама папярэдзіў, што часу на стварэнне самадастатковай калоніі на Марсе не так ужо і шмат — каля 15 наступных «акон» для палётаў туды (390 месяцаў, прыблізна трэць стагоддзя). На яго думку, пытанне трэба вырашаць тэрмінова, бо існуе рызыка гібелі сучаснай цывілізацыі з-за розных пагроз, уключаючы ядзерную вайну.

Сярод магчымых пагроз Маск згадаў і дэмаграфічныя праблемы. Ён адзначыў, што пры значным скарачэнні насельніцтва тэхналагічны ўзровень Зямлі можа апусціцца ніжэй за той, які неабходны для адпраўкі караблёў на Марс.

«Цывілізацыя проста «памрэ ў дарослых падгузніках»», — дадаў мільярдэр.

Ён нагадаў, што пры цяперашнім узроўні нараджальнасці Паўднёвая Карэя страціць 96% свайго насельніцтва ўсяго праз тры пакаленні, і падобны лёс можа чакаць многія краіны.

Карабель Starship на падлёце да Марса. Фота: SpaceX

«Дэмаграфічны калапс наступае хутка <…> і, здаецца, паскараецца ў многіх частках свету», — падсумаваў бізнэсмен.

Маск коратка паўтарыў свой план асваення Чырвонай планеты: дастаўка туды мільёна тон абсталявання з Зямлі і мільёна чалавек. Паколькі тэрафармаванне зойме шмат часу, першыя пасяленцы будуць жыць у купалах або падземных сховішчах.

Аднак у яго словах з’явіліся і новыя дэталі. Калі раней Маск сцвярджаў, што паляцець да Марса можна за тры месяцы, то цяпер ён гаворыць ужо пра шэсць месяцаў. Верагодна, SpaceX вырашыла перайсці да больш эканамічных па паліўных выдатках, але больш працяглых схем палёту да чацвёртай планеты.

Таксама прадпрымальнік паведаміў, што ў 2025 годзе кампанія, хутчэй за ўсё, упершыню пасадзіць карабель Starship на стартавую вежу. Калі ўсё пойдзе па плане, можна будзе нават выканаць паўторны запуск у космас. Праўда, на першых этапах пасля пасадкі караблю можа спатрэбіцца значны час на агляд і дробны рамонт. Пры гэтым паўторнае выкарыстанне першай ступені стане магчымым значна раней — задоўга да канца 2025 года.

Маск падкрэсліў, што даводка Starship усё яшчэ далёкая ад завяршэння. Самым складаным элементам ён назваў цеплавы шчыт. У адрозненне ад цеплавых плітак шатлаў NASA, шасцікутныя пліткі Starship выраблены з аднолькавага матэрыялу — сумесі шкляных валокнаў і сінтэтычнага сапфіру (аксіду алюмінію), размешчаных у пэўным парадку. Гэта фактар з'яўляецца перавагай шчыта Starship над вуглярод-вугляроднымі пліткамі шатлаў, якія выкарыстоўваліся на найбольш нагружаных участках (напрыклад, на краі крыла) і маглі расколвацца ад удараў ізаляцыйнай пены — менавіта гэта прывяло да гібелі аднаго з шатлаў і сямі касманаўтаў на яго борце.

Тым не менш, SpaceX яшчэ працуе над геаметрыяй валокнаў, іх прапорцыямі і пакрыццём плітак. Аднак, як заявіў Маск, калі яшчэ нядаўна ён сумняваўся, ці атрымаецца вырашыць усе гэтыя праблемы, то цяпер у гэтым упэўнены.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Не панятна
    05.03.2025
    Пра які дэмаграфічны калапс вярзе гэты лапідарнік, калі насельніцтва планеты бесперапынна павялічваецца? І якім чынам калонія на Марсе можа выратаваць чалавека, калі нават у спрыяльных зямных умовах, паводле маска, чалавецтва пагражае самому сабе?
  • Імя
    05.03.2025
    Не панятна, не заяртайце ўвагі на трызненне Маска, гэта пабочныя эфекты “медыцынскай марываны”😂
  • Жвір
    05.03.2025
    Абавязкова трэба загрузіць у той марсалёт Трампа, Маска, Пуціна і Лукашэнку. Можна дадаць да іх аяталу і Кіма. Марсыянская геапалітыка ўздрыганецца вітаючы сваіх лідараў. Ну, а Зямля нарэшце адпачне ад неадэкватаў.

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

«Дзеці схадзілі ў садок два дні. І я ўжо хачу забраць дакументы»: расіянка з Крыма ў шаленстве ад беларускага садка50

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць