Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі
Нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка (яна ж піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук) на гэтым тыдні паказвала ў Мінску свой новы праект — канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», прысвечаны вайне. Гледачамі на яго прыдумалі звезці людзей з усіх рэгіёнаў: у адзін дзень — з Віцебшчыны, у іншы — з Міншчыны і гэтак далей.

12 красавіка на канцэрт у Палац рэспублікі прывезлі дэлегацыю з Гомельскай вобласці. Некалькі дзясяткаў аднолькавых аўтобусаў — відавочцы налічылі каля 50.

Апроч самога канцэрту (дзе за сцэнарыста і аўтара песень таксама нявестка Лукашэнкі), у фае выстаўлялі кнігі пра Другую сусветную вайну і праводзілі дэгустацыю блакаднага і лагернага хлеба тых часоў.


У колькі абышліся гэтыя канцэрты бюджэту? На арганізацыю і правядзенне аднаго канцэрта планавалася патраціць каля 92 тысяч рублёў, пісала «Люстэрка» са спасылкай на інфармацыю пра дзяржзакупкі. Усяго такіх канцэртаў было сем. У залежнасці ад даты заказчыкамі выступалі структуры мясцовых выканкамаў розных абласцей.

Каментары
А пра жахі вайны - адкрыйце сёння стужку навін - абстрэл балістычнымі ракетамі украінскіх Сум: разбураныя дамы, загарэлыя аўтамабілі, мёртвыя людзі на вуліцах.