У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі
У Беларусі ў найбліжэйшы час вызначаць спіс самых выдатных асоб беларускай гісторыі, паведаміў Вадзім Гігін, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на СТБ. Паводле яго слоў, са спісам ужо амаль вызначыліся.

Паводле Гігіна, на адным з найбліжэйшых пасяджэнняў Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы будзе зацверджаны спіс найвыбітнейшых асоб Беларусі.
— Што прыемна, за апошні час мы практычна выйшлі на кампраміс, гэта значыць мы бачым тых людзей, якія ўнеслі ўклад. Гэта вялікае дасягненне зараз для нашай краіны. Я буду пералічваць, не змагу спыніцца, напрыклад, Еўфрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Канстанцін Заслонаў, Пётр Машэраў. Я буду пералічваць, пералічваць і пералічваць. Гэта тыя людзі, якія не тое што не выклікаюць супярэчнасцяў у розных палітычных груп — яны, наадварот, аб'ядноўваюць беларускую нацыю. І гэта каласальны ўклад за апошні час нашай гістарычнай палітыкі, — сказаў Гігін.
Ён кажа, што спіс не будзе абмежаваны нейкай колькасцю асоб у ім.
— Я б не браў 100 самых галоўных, ці 150, ці 300. У нас не павінна быць тут нейкага фармальнага падыходу. Вось мы 100 вызначылі, генерал Антонаў не ўваходзіць туды, ён 101-ы, мы яго не ўключылі. Не трэба так рабіць, — дадаў ён.
Каментары
https://dm83h6yjc9rj7.cloudfront.net/365049
Да и так Я.Купала вроде как католик? Или не? По Багдановичу вопросы. Скарына (это от него моя фамилия так сказать)))) вообще протестант... много вопросиков.....