У Мармурным моры а 12:13 адбыўся землятрус магнітудай 3,9, а ў 12:49 — магнітудай 6,2. Землятрус адчуваўся па ўсёй тэрыторыі Мармуровага рэгіёна. Працягваюцца падземныя штуршкі, паведамляе Haberturk.

Першы землятрус, у 12:13, меў магнітуду 3,9. Адбыўся ў Мармуровым моры ў раёне горада Сіліўры, які знаходзіцца на захад ад цэнтральнай часткі Стамбула прыкладна за 50 км.
Яшчэ два землятрусы былі зафіксаваныя ў раёне Бююкчэкмеджа на ўскрайку Стамбула ў 12:51 і 13:02.
Паводле ўдакладнення агенцтва Anadolu, штуршкі адбываліся на глыбіні каля 7 км.
«У Мармуровым моры каля Сіліўры (Стамбул) адбыўся землятрус магнітудай 6,2. Землятрус адчуваўся і ў суседніх правінцыях. У сувязі з гэтым нашы каманды з AFAD і іншых адпаведных службаў распачалі праверкі на месцах. Жадаю хуткага выздараўлення ўсім грамадзянам, якія пацярпелі. Няхай Бог абароніць нашу краіну і народ ад стыхійных бедстваў», — сказаў міністр унутраных спраў Алі Ерлікая.
МЗС Беларусі заявіла, што зваротаў ад грамадзян Беларусі ў генконсульства ў Стамбуле не паступалі. Тэлефон для экстранай сувязі + 90 (538) 059 11 88.
Каментары