Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень
Справу расследавання таямнічага знікнення ў Варшаве спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай павінна ўзяць на сябе Нацыянальная пракуратура Польшчы, паведамляе RMF FM.

Дакументы з папярэднімі высновамі паліцыі аб знікненні беларускай актывісткі на больш высокі ўзровень накіравала Варшаўская акруговая пракуратура.
Пытанне аб таямнічым знікненні ў Варшаве Анжалікі Мельнікавай павінна ўзяць на сябе Нацыянальная пракуратура, таму што, на думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.
На сённяшні дзень пракурорскага расследавання па справе аб знікненні няма. Сабраныя матэрыялы паліцыя раней перадала Варшаўскай акруговай пракуратуры для таго, каб правесці так званую юрыдычна-крымінальную ацэнку доказаў і вырашыць, у якім кірунку і хто павінен весці расследаванне.
Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.
7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.
8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.
10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома.
Губарэвіч заняў адну з пасад Мельнікавай у КР, але спікерам не стаў. Пятрухін абураны безальтэрнатыўным галасаваннем
Лукашэнка пракаментаваў знікненне Анжалікі Мельнікавай
«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?
У фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай
Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер
Каментары
Таксама ведала людзей, якія фінансава падтрымліваюць кіберпартызан, і ўвогуле стратэгію супрацоўніцтва апазіцыі з ЗША і Еўразвязам.
У беларускіх СМІ пра гэта, здаецца, не было.