Прасторныя VIP-апартаменты ў цэнтры Мінска з панарамным выглядам на Свіслач. Агульная плошча — 309 квадратных метраў, жылая — 205 квадратных метраў, піша Tochka.by.

Адна кухня-гасцёўня тут памерам з прыстойную «двушку» — 61,6 м². Як указана ў аб’яве, яшчэ апартаменты складаюцца з пяці пакояў, чатырох санвузлоў, чатырох лоджый, двух балконаў.

«Дызайнерскі рамонт, прэміяльная аздабленне, убудаваная тэхніка высокага класа, сістэма ачысткі паветра і клімант-кантроль. Закрытая ахоўваемая тэрыторыя, паркінг з ліфтам, дзіцячая і спартыўная пляцоўкі. У крокавай даступнасці — Траецкае прадмесце, тэатр, паркі, крамы і станцыя метро «Няміга»», — сказана ў аб'яве.


Жыллё знаходзіцца на 11-м паверсе таго самага Дома Чыжа каля Траецкага прадмесця з панарамным выглядам на Свіслач. Ён быў пабудаваны ў 2011 годзе. Вышыня столяў тут — 3 м.

У 2019 годзе ў апартаментах зроблены дызайнерскі рамонт з ужываннем прэміяльных матэрыялаў. Аўтарскую мэблю і дэкор замаўлялі з Еўропы. Дзве купалападобныя столі ўпрыгожаны ручным роспісам вядомага мастака (не паведамляюць якога). Сярод іншых плюшак — рэкуперацыя паветра, гукаізаляцыя і ўбудаваная акустычная сістэма, разумнае асвятленне з некалькімі сцэнарамі і нават чэшскія крыштальныя люстры.
Набыць такую раскошу можна за няпоўныя $900 тыс. або Br2 773 257.
Каментары
он не разместил
написал по-своему
и по-этому он мужик